Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сагрэты дыханнем лугоў я квяцiстых

Сагрэты дыханнем лугоў я квяцiстых,
Сагрэты усмешкай вачэй прамянiстых;
Апошняй сустрэчай – i першым растаннем,
Сагрэты слязою бярозкi свiтальнай,
Сагрэты святлом я, бы новым адкрыццем,
Духмяных бароў i валошак у жыце, –
Вiхурыць зiма хай – сляды замятае,
А вобраз Айчыны – у лета вяртае…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сагрэты дыханнем лугоў я квяцiстых - Міхась Курыла