Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пойдзем да жыцця

Як цяжка ўзважваць у жыцці патрэбы.
Жыць на зямлі, ды ўглядацца ў неба,
І бачыць, што не неба, а зямля.

Не паспяеш падумаць цалкам,
І кожны дзень, як гэта малпа,
Кленчыш ад жыцця.

І толькі хто з яго (жыцця) смяецца
Праб’ецца нейдзе, нейдзе зварухнецца.
Быць можа гэта ты, можа гэта я?

Нейдзе там плывуць тры чарапахі,
Недзе плешчуць рыбы на бумазе,
Нейдзе там і я.

А нейдзе спяць Купала і Бакулін,
Яны ўжо могуць – іх ужо пачулі.
А побач з імі – доля не мая.

А людзі пражываюць, як калекі,
Ляніва падымаюць з ранку векі.
Далей ад быцця.

І разважаць не прагнуць, бо марудна,
У скрынях зачыняюцца прылюдна,
А хочуць хараства.

Дык прачынайся, лодыр-палачанін,
Магілеўскі, брэсцкі ці мінчанін,
Вазьмі свае дзіця!

І паглядзі навокал, бо прыгожа!
Зрабі што-небудзь, не залежвай ложак
Побач ля жыцця!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пойдзем да жыцця - Міхась Бацян