Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зірніце навокал – як здорава

* * *

Зірніце навокал – як здорава:
пад сонцам танцуюць дажджы!
Вясёлкі гуляюць над горадам,
чапляюць за сосен крыжы.

Гукаюць нібы за ваколіцу –
шукаць таямніцы працяг.
І хочацца сэрцу, і колецца,
гарэзлівым стаць, як дзіця.

І верыцца сэрцу, і помніцца
усё, што змагло перажыць…
І восені лёгкая конніца
услед за гадамі імчыць.


Верш Зірніце навокал – як здорава - Мікола Кандратаў