Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спадзявацца

“Спалена, як у пустыні,” –
Ты казаў з нейкім жалем
Ды горам,
Вельмі добра схаваным, глыбока,
Толькі проста, не ў стылі барока,
Што амаль не пачуць, не дабрацца…
І я нават не ведаю, як я
І на што я магла спадзявацца.


Верш Спадзявацца - Лілі Заічы