Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усё адкладваў на заўтра

Усё адкладваў на заўтра:
“Ат, заўтра сваё наганю!”
Жыццё выпіваў залпам.
Не верыў у цішыню.
“Ат, заўтра сваё адкахаю.
Заўтра сваё напішу.
А зараз – хлеб здабываю,
Бягу, лячу, штурхаю
У плечы людзей. Грашу.”
І вось – прыціхнуў. Ляжыць,
Душу адаслаўшы да зор.
Збіраўся заўтра жыць,
А сёння… памёр.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Усё адкладваў на заўтра - Леанід Дайнека