Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цемра

Сцюдзёна і цёмна –
Нібыта не лета…
Зялёна і ярка –
Нібыта не восень…

Стаіш ля вады –
Нібыта прыгожа…
Прыгожа? Што гэта?
Ты ведаць не можаш…

І думаеш шчыра,
Што бачыць умееш
Сляпымі вачыма,
Што цемру ледзь бачаць…

Стаіш ты у цемры
Нібыта пад хмелем,
Ці мо не пад хмелем…
Ды гэта не важна…

Важнейшае тое,
Што каменем сэрца
Не чуеш нічога,
і скардзіш на вочы…

А вочы нічога…
Калі унутры цемра
З’ядае і мучыць,
То звонку не лепей…


Верш Цемра - Канстанцін Макарыч