Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Наталлі

Ізноу дажджы памылі мне дарогу,
Маучыць, з рулём у абдымку, Аляксей,
Быць можа, дзён нам засталось нямнога,
А мы з табой у растанні усё часцей.

Казау табе, што цяжка, усё злавауся
Калі мы побач – і не мець сустрэч,
А сам да мора Чорнага падауся
Нібыта ад сябе самога прзч.

Уцёк сюды, каб пра цябе не помніць –
Мне дактары прызначылі спакой,
А я імкнуся кожны дзень напоуніць
Адной табою, усё адной табой.

Каханая, не злуйся, хопіць спрэчак,
Я сам сабе папрокау досыць дау,
Надыйдзе час, нас апануе стрэча
І абайму, як шчэ не абдымау.

Як год назад, зайдуся у захапленні
І вуснау не здыму з тваіх вачэй…
Няужо ніколі на адно імгненне
Не стане нам хоць крышачку лягчэй?

Нязбыуная, не трэба шкадавання,
Цябе стаміла употайкі любоу…
Гарыць над морам зорачка растання,
Патухне хутка – й загарыцца зноу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Наталлі - Іван Карась