Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мілэдзі

С. П.

Яна – фатальная жанчына
і небяспечная гульня.
Зрачэшся маці і айчыны,
спыніўшы перад ёй каня.

Зноў тоне розум у сутонні.
Віно, пасьянс, парфумны пах…
Ляціць у чорнае прадонне
паранены каханнем птах.

“Хутчэй спыніся, рыцар любы!” –
крычыць нябачны вартавы, –
“Іначай давядзе да згубы
пагляд мілэдзі ракавы”.

Але той покліч не пачуты.
Трагічным мусіць быць фінал,
бо ад смарагдавай атруты
канае шэры кардынал…


Верш Мілэдзі - Ірына Хадарэнка