Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мужчына сядзіць у адзіноце

Мужчына сядзіць у адзіноце,
Гарэлкай закрытыя вочы.
Яму трэба ехаць дадому,
Ды толькі цягнік не прыходзіць.

Квітка на праезд ён ня мае,
Грошы таксама праблема.
Адна цыгарэта згарае
І думкі ляцяць далёка ў неба.


Верш Мужчына сядзіць у адзіноце - Іна Севярын