Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мае мары разбіваюцца аб лёд

Мае мары разбіваюцца аб лёд.
Я не ведаю, што ўперадзе імжыць.
Хвалі тыдняў. Дзён – вадаварот.
Без пяшчоты сэрца не трымціць.

Часам радасць. Часам смех. А часам – плач.
А надзея раствараецца ўва мне.
Думкі сумныя, тужліва ўспамінаць.
Усё, здаецца, міма прамільгне.

Шчасця я стамілася чакаць.
Кожны дзень праходзіць, як усе.
Трэба, бачна, так мяне караць:
Можа, усё прыходзіць пакрысе…


Верш Мае мары разбіваюцца аб лёд - Гануля Саладкевіч