Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш МІРУ

Адраджэнне?… Мы згіналі?
Не было наогул нас?
Ці мы праўду не шукалі,
А вось сёння яе час?

Мы былі…, жылі, узнімалі;
Шанавалі гэты край,
Я амаль перакананы-
Беларусь была, мой край.

“Песняры”, “Сябры” грымелі,
А яшчэ і “Верасы”,
Трактары і МАЗы мелі…
І Машэраў быў благі?

А адкуль Пазняк, прабачце,
Адамовіч, Быкаў, мы(?)
Лукашэнка, яго маці…,
Выбачайце, ці не Вы?

Грамадзяне! Мы – КРАІНА.
І краіна, што жыве,
І была жыва, праз сілу!
Палюбіце ж Вы яе.

У любові да Радзімы
Моц магутная – душы!
Не чапайце толькі вілы.
Толькі б не было вайны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш МІРУ - Франак Нырка