Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш – Ад чаго ты самотны, бусел?

– Ад чаго ты самотны, бусел,
у гняздзе над знямелай вёскай?
– Я сумую па Белай Русі
дачарнобыльскай, чыстаросай.

– Ад чаго пачарнеў ты, бусел,
у палескім бары атрутным?
– Ад жалобы па Белай Русі,
зганьбаванай і шматпакутнай.

– Ад чаго пасівеў ты, бусел,
і чаму не ляціш у вырай?
– Лепш памерці на Белай Русі,
чым чужыну назваць Радзімай.


Верш – Ад чаго ты самотны, бусел? - Эдуард Акулін