Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кажу ўсім – не веру я ў Бога

Кажу ўсім – не веру я ў Бога,
Але калі здараюцца няшчасці,
Укленчыўшы, ілбом б’ю ў падлогу,
Ратуй, крычу, не дай ў бядзе прапасці.

Кажу ўсім – не веру ў прыкметы,
А калі чорны кот хвастом віляе,
Ці праз дарогу з вёдрамі кабета,
То праз гароды петлямі ўцякаю.

Кажу ўсім, што веру ў чалавека,
Ды веры той ніхто са мной не дзеліць.
Праз злосны смех, праз жарты і праз здзекі,
Любові зерне хочацца пасеяць.


Верш Кажу ўсім – не веру я ў Бога - Дзяніс Шпіронак