Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Удзячны лёсу за выпрабаванні

Удзячны лёсу за выпрабаванні
Я ведаю цяпер, што я мацней,
I што дарма турботы, хваляванні,
Што калі бачу сонца ў вакне,

То я абавязкова ўсміхнуся,
Скажу: усё цудоўна, сябра мой!
Што я пад ветрам болей не сагнуся
I не ўпрагуся ў роспачы ярмо.

Мяне зламаць імкнулася сістэма…
Мне здраджвалі найлепшыя сябры
Сабой застаўся я, такая тэма)
А негатыў хай полымем гарыць!

Я ведаю, што поспех хутка прыйдзе,
Яму на сустрач паскараю бег.
У сітуацыі крытычнай знаю выйсце:
Не забывацца, што я – чалавек.

(2015)


Верш Удзячны лёсу за выпрабаванні - Андрэй Пятрусёу