Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Асновы

Пагублены мэты,
забыты ідэі,
усе ў расколінах
векавыя асновы.
Ў пытанне узнята,
было што адказам.
Адказам тут стала
ўжо нешта другое.

Другі цяпер нехта
нам шэпча пытанні.
Пытанні не нашы,
адказы не тыя.
Прысыпаны попелам
найлепшыя мэты.
І збітым абцасам
кульгаюць ідэі.

Аброжкі працяты:
ланцугі робяць справу,
сваю, ланцуговую, –
несвабода і краты.
Асновы разбіты
ужо на драбніцы –
і кожны свае
прыдумаў асновы.


Верш Асновы - Андрэй Козел