Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лёс

Лёс наш робіць новы крок,
Хада року не вырок,
Звініць у жылах жывы ток,
Камень, зрушце, вось выток.

Вось выток і вось рака,
Бераг рве-хутчэй хада,
Перашкодаў нам няма,
Жыцце сьвету нам дала.

Мы народ, мы сьвет Краіны,
Беларускае даліны,
Лашчыць вочы белы плёс,
Мы збудуем новы лёс.


Верш Лёс - Андрэй Казлоў