Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А навошта жыццё

Развітанне з радзімай…
І зацвіў глупы бэз.
Я такі не адзіны…
Агінскага паланэз.
Развітанне з каханнем…
Абрываю тугу.
Сам сабе калыханкі
выпадкова спяю.
Развітанне звычайна.
Развітанне – абрад…
Хата ўсё ж мая крайняя.
Ў ёй сароміцца гад.
Развітаюся з хатай…
Не заходзьце, сябры…
Несвядомым и п’яным
я зышоў назаўжды.
Развітанне, як лекі,
абуджае з начы.
Зніклі зоркі, бы дзеткі…
И сумленне маўчыць.
Развітанне с пакутай
адбылося маё.
Глупства – сэрца не слухаць.
А навошта жыццё?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А навошта жыццё - Аляксей Старасцін