Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ***Мая

Мая воля – мая зброя.
Я нязломная сцяна.
Калі ціснуць, як спружына
я упарцей удвая.

Мае веды – мае лекі
супраць болю і пакут.
Пахавалiсь небяспекі
ад мяне ў далёкі кут.

Мае дзеці – мая радасць
мая злосць, мая турба.
Пазабыўся я пра старасць
побач з гэтымі двума.

Маё сэрца – мае спевы,
кліч крыві, гуллiвы гук.
У ім “кіношныя” матывы,
цяплыня ласкавых рук.


Верш ***Мая - Аляксей Міхееў