Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лірычнае

Заблішчалі світальныя росы
На суквеццях высокай травы.
Ой вы, косы, дзявочыя косы!
Як жа сэрца хвалюеце вы.

Краявіду нябачна ў тумане,
He відаць пешаходаў нідзе.
Толькі лугам – зялёным дыванам –
Мая мілая міма ідзе.

Я стаю пад акном каля вішні,
Хвалявання ніяк не стрымаць…
А было б… А было б і не лішне
Пра пачуцці свае расказаць.

Ды любімая далей і далей
Шпарка крочыць дарогай прамой.
Эх вы, росы, чаму не сказалі
Ёй пра смутак нявыспелы мой.

Зоры-росы, як позірк любімай,
Хітравата ўсміхаюцца мне,
Нібы кажуць: “Прайшла яна міма,
I не ўбачыш каханую, не…”

Вось і постаць яе ледзьве значна
I паволі знікаё з вачэй.
I навошта так рана убачыў,
Цэлы дзень было б сэрцу лягчэй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Лірычнае - Алесь Ставер