Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дотык

Вясна. Чаромха. Весніцы.
Зямля з-пад ног сплыла:
Далонь маёй равесніцы
Мне сэрца апякла.

Чаромха зноў нявесціцца.
Нявесцяцца сады.
Свякроўка ўжо равесніца,
I я – немалады.

Не спіць мая бяссонніца,
I думкі з ёй не спяць…
I дотык той мне помніцца,
I весніцы рыпяць.


Верш Дотык - Алесь Пісьмянкоў