Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вэрвольф

Шэрыя крывіцкія нябёсы
Ў восень аб’яднаюць лёсы
І нашыя далоні
Таксама. У сэрца і скроні
Крама не цэліць,
Цяпер можна жыць,
Снайпер забіты ляжыць.
Больш не застрэліць.
Як танк, не баючыся бруду,
Душа зруйнавала труну.
У пошуках вечнага цуду
Ідзе як вэрвольф на вайну


Верш Вэрвольф - Алесь Круткін