Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кажаш, што ажэнішся… Жаніся



Кажаш, што ажэнішся… Жаніся.
Я ж нічога, я ж хіба трымаю…
Быў пяшчотным, як кісель у місе,
Больш пяшчотным, як пялёстак маю.

Быў каханым. Горка. Безаглядна.
Безразважна. Слепа. Нерэальна.
Не хвалюйся, мой ты ненаглядны,
Рэагую я на ўсё яшчэ нармальна.

Бачыш: не хаджу да варажбітак,
Не тручуся, з даху не лятаю
I на фота – бледны твой адбітак –
Доўгіх шмат гадзін не пазіраю.

Дык, гаворыш, жэнішся. Шчасліва!
Супраць нічагусенькі не маю.
Я з такой нагоды буду жыва:
Я даўно чамусьці не ўміраю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Кажаш, што ажэнішся… Жаніся - Вольга Ласаева