Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы не забудзем вас!

У родны край прыйшлі мы зноў,
Дзе радасна жылі.
Сябры, успомнім пра сяброў,
Пра тых, што не прыйшлі.

Іх на дарогах франтавых
Хавалі маладых.
Пад Сталінградам і Масквой
Вятры пяюць аб іх.

Прайшлі яны паміж віхур, –
Берлін варожы паў.
I шумнай хваляй Порт-Артур
Героям чэсць аддаў.

У бітвах палі змагары
За вольны светлы час…
Дык спіце ж, воіны-сябры,
Мы не забудзем вас!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мы не забудзем вас! - Пятрусь Броўка