Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ГАРАДЫ

Пакуль жывуць – наш слаўны Мiр i Тураў
i Полацк прадаўжае над Палатай ззяць –
Не прападзе славянская культура,
Не дасць нiкому ў часе сумаваць!..

Ёй на прасторах – толькi пашырацца,
Бо ў нас на таленты багатая зямля.
А талент (ды памножаны на працу)
Усходы добрыя дае пасля.

I кожны майстра, творчая натура,
Самааддана творцы крыж нясе.
Не прападзе славянская культура –
Там, дзе дабро тварыцца пакрысе!..

Удзел яе – каб быць на стрыжнi зносiн,
Не руйнаваць
Нi гнёздаў, нi святынь;
А колькi ўратаваць ёй удалося
Пачэзлых душ, –
Растоптаных пры тым…

Пакуль жывуць – наш слаўны Мiр i Тураў
i Полацк у званы Сафiйкi б’е, –
Не прападзе магутная культура
i будзе вечна жыць народ яе!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ГАРАДЫ - Міхась Курыла