Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Імя Айчыны

Давеку я, напэўна, не збяру
Усю яе ў праявах разнастайных.
Маленькая, як сэрца, Беларусь
Адданая любоўю вырастае.

За бохан сонца, што з маленства меў,
Ці сплаціш ёй душэўнаю турботай?..
Сваю Айчыну ўбач і зразумей,
I ў ёй сябе ты зразумееш потым.

Сваёй Айчыны яснае імя,
Нібы ўласнае –
He дай запляміць…
I светлы цень буслінага крыла
Над рэкамі, дарогамі, палямі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (3 votes, average: 2,33 out of 5)

Верш Імя Айчыны - Люба Тарасюк