Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыццёвае

Нялёгка праз жыццё прайсці,
Убок пагрозы ўсе адвесці.
Жар-птушку ўсё-такі знайсці,
І крыж да мэты свой данесці.
У доўг ніколі не прасіць,
Не крыўдзіць анікога словам,
Ў кішэні камень не насіць,
І ганарыцца родным домам.
Узорна выхаваць дзяцей
Ды выправіць усе пралікі.
І храм наведваць часцей,
Каб здаць жыццёвыя залікі.
І бліжняму руку падаць,
Надзею не забраць у хворых,
Сваю Айчыну не прадаць,
Каб не таптаў зямельку вораг.
З дзяцінства ўсё гэта ў нас,
Не абыйшло бокам нікога.
Ды толькі не знайсці адказ,
Як нам пазбавіцца брыдкога.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жыццёвае - Лявон Кравец