Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Герою

Трымайся, Герой, мы з табою,
Не змогуць цябе асудзіць.
Не ўдасца нікому ніколі
Закон векавы адмяніць.
Закон векавы, што гаворыць:
Вышэй за усіх Гаспадар,
Той самы, хто хлеб людзям дорыць,
Як быццам ад Бога той дар.
Марудна ідуць дні і ночы,
Каб толькі паскорыць мог час!
Ён з клеткі глядзіць нам у вочы,
Герой, які верыць у нас.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Герою - Лявон Кравец