Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Смутак горада

Зноў вяртацца ў пустую кватэру,
Ведаць пэўна: у глухія дамы,
I ніхто не пастукае ў дзверы,
He парушыць спакой твой нямы.
Прабіраецца ў скроні трывога,
Ахінаюць душу халады –
Ўсё было і не стала нічога
Ў гэты дзень незямной пустаты.
Людзі, дзе вы?
Так многа вас побач,
А як быццам нікога няма.
He заўважыўшы ў бліжняга роспач,
Вы праходзіце міма штодня.
Нас чакае бетонным красвордам
Разгарожаны кубамі дом.
Мы ў ім літарай,
Кожны – асобнай,
Ад вялікага слова жывём.
Мнагалюдны расквечаны горад,
Адзіноцтвы трамваі вязуць,
Паміж сценкамі шчасце і гора
На тым самым паверсе жывуць.
Зачыняюцца дзверы грунтоўна…
Хтосьці стукаё лёгкай рукой –
Гэта смутак у вобліку поўні
Завітаў у самотны пакой.

Верш Смутак горада - Ірына Багдановіч