Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нічога не кажы



Нічога не кажы. Маўчы…
Мне дастаткова будзе тое,
Што кожны дзень і ў начы
Ты побач, ты мая, са мною.

Не здолець, не перамагчы,
Пакуль твая рука маю трымае,
І вогнішча пакуль сквярчыць,
Што напрэч злыя думкі адганяе.

Пакуль трываеш дзіўнасці мае,
Пакуль я для цябе не вецер,
Ты быццам сонца ззяеш мне,
Адзіная такая ў цэлым свеце!

Нічога не кажы. Маўчы.
І стане рэчаіснай тая мроя,
Што кожны божы дзень і ў начы
Аднойчы нас з табою будзе трое.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нічога не кажы - Антон Шыбека