Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзень нараджэння

34 гады…
34 леты
34 разы
Канулі ў Лету.

34 зімы…
34 лютых…
34 камы
Ў горле самкнуты.

34 разы
Восень жаўціла лісце.
34 вазы
Цяжка вязліся.

34 вясны!..
34 маі!..
34 сны
Сэрца люляюць.


Верш Дзень нараджэння - Янусь Малец