Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сэрцам да Сонца

Птушка бачыць абшары ў палёце –
Чалавек так не можа падняцца.
Чалавеку толькі застаецца,
Што на сэрца сваё спадзявацца.

Ім ён бачыць Радзімы ўгоддзі
І адчувае маці дыханне,
ім ён чуе, як Cонца ўсходзіць,
ім ён ведае радасць світання.

Чалавеку крылаў ня трэба,
Чалавеку адно застаецца –
Каб яму дакрануцца да неба,
Трэба жывое сэрца.


Верш Сэрцам да Сонца - Вурст Клёцка