Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што ня так?

Чушка з’ела парасятаў –
Лукашэнка вінаваты.
Наша Таня гучна плача –
Тут Рыгорыч, не іначай.
Зайку кінуў гаспадар –
Побач Лукашэнкі твар.
Дом згарэў, зламаўся плот,
Токам б’е раптоўна дрот,
Выдалілі зуб здаровы,
Раскапаў пасевы крот,
Бачыў дрэннае кіно,
Наступіў ты на лайно –
У любога катаклізму
Тлумачэнне ёсць адно:
Як нам кажуць дэмакраты,
Лукашэнка вінаваты!


Верш Што ня так? - Вітаўт Ас