Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Помнік ласю

Як вадаспад, пясок сыпучы
Цурчыць струменем пад адхон…
Ён выбег з лесу, стаў над кручай
I так стаіць, усім відзён.

Пад ім шаша няспынным рухам
Шуміць, машынамі гудзе.
– Глядзіце, лось! – А ён і вухам
He варухне, не павядзе.

Як тонкая страла, нацяты,
Рагамі ўпёрся у блакіт.
Такім на памяць ён узяты
I ў бронзе на заказ адліт.

I як далёкі адгалосак,
Дзе славу ён сваю насіў, –
I назвы навакольных вёсак,
I нават прозвішчы – Ласі,

О людзі! – як сказаў бы класік, –
He любіце прыроды вы.
Няхай бы ж ён і ў нашым часе
Стаяў над кручаю жывы.

I, спуджаны гудком машыны,
Зноў кінуцца ў гушчарнік мог
І каля цёмнае яліны
Біў капытамі рыжы мох.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Помнік ласю - Васіль Вітка