Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Характары

Не хачу табе пярэчыць
Ні ў яве ні ў сне
Каб не кідаліся рэчы
Ад цябе і ад мяне.
Каб не падмятаць асколкі
Ад фарфора, крышталя, –
Пашкадую я мяцёлку
Працаваць якой пасля.

…Знойдзем хутка прымірэнне,
Каб не ставіць на “рабро”,
Нам “пытанне” разумення;
Ад дваіх пачуць: “Дабро”!..

09.08.1991 г.


Верш Характары - Вацлаў Хадасевіч