Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Туга па радзіме

Туман у снежні –
варажба…
Ці насланнё,
ці адзінота?
Ён першы снег не зневажаў.
Ён проста быў, як я, маркотны.

Ён проста крочыў наўздагад
і пераблытаў поры ў годзе…
Туман, табе я сёння рады –
ты мой таварыш па самоце.


Верш Туга па радзіме - Уладзімір Харкевіч
 »