Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш *** Я гэты боль перажыву

Я гэты боль перажыву.
Хоць цераз край – да дна дап’ю.
Мой боль – нацятую струну
Я не парву – перацярплю.

Я гэты боль – агонь-пякун
Залью. Засыплю. Улагоджу.
Мой боль – раптоўны, як пярун.
Перамалю бяссоннай ноччу.

Я гэты боль перамагу.
Забуду. Залячу. Ты чуеш?
І дараваць табе змагу.
Але ці ты сабе даруеш?

* * *

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш *** Я гэты боль перажыву - Таццяна Цвірка