Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Народныя гулянні

Нешта робіцца ня так у Краіне “небарак”:выйшлі увечары гуляць, а вакол АМАПа раць. Толькі селі на метро, як спынілася яно. А на плошчы, нібы плот, турнікетау карагод. Весяліся, мой народ! Трэба, трэба, у самы час нам усім ісьці па квас! Будзе, будзе ужо флэш-моб, вочы выскачуць на лоб! Вось ішлі-і раптам сталі! Недзе селі, недзе гралі, абліваліся вадой. Сталі, сталі Грамадой! Вось зьбянтэжаны жаунер цягне хлопца за каунер і дзяучыну-пругажуню, з ёй жанчыну маладую нават з дзіцяткам малым. Пагражаюць нам усім! Ды пагрозы ужо да сракі. Не баяцца “небаракі” і аднойчы проста так сталі чэргай у аутазак!


Верш Народныя гулянні - Таццяна Барысава