Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не хачу ведаць

Гэты дзень – нібы знойдзены грошык,
На якім спатыкнуўся прамень…
Падзівіся: наколькі харошы
Наш, украдзены ў вечнасьці, дзень!

I няважна, што хутка заслоніць
Радасьць вабную хмарка нуды.
Дзень сьцякае па чуйных далонях,
Каб застацца ў душы назаўжды.

Час ня ходзіць па крузе, па сьледу,
Гэты дзень больш ня ўбачыць Зямля…
I таму мне ня хочацца ведаць,
Што было і што будзе пасьля.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не хачу ведаць - Сяргей Законнікаў