Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Звінелі летам салаўі

Звінелі летам салаўі,
Віталі неба парамі.
Туман сцяліўся па зямлі,
Шаптаўся вецер з травамі.
Я адпусціў сваю любоў
Шукаць пачуцці новыя…
Цяпер я песняй клічу зноў
Яе ў сады вішнёвыя.

У сэрцы мызыка гучыць –
Душа з душой страчаецца.
І песня звонкая ляціць –
Яшчэ мацней кахаецца.

Настала восень – жураўлі
Ляцяць у небе парамі.
Кахання песні памаглі
Напоўніць сэрца марамі.
Я запрасіў сваю любоў
Пайсці у далі новыя,
Каб з радасцю прывеціць зноў
Святло вачэй зялёнае.

А тыя песні пра любоў –
Як казкі з таямніцамі.
Ад іх жаданне ў сэрцы зноў
Б’е чыстымі крыніцамі.
Зіма растане ў ручаях,
Вясна прывеціць клёнамі.
І зноў убачу ў садзе я
Святло вачэй зялёнае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Звінелі летам салаўі - Сяргей Харэвіч