Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кубачак гарбаты

Ой, прывёў мяне мілок ночкаю дахаты:
– Можа вып`еш ты маёй кубачак гарбаты?
– Для мяне тады й сусвет будзе малаваты,
Калi вып`ю я тваёй кубачак гарбаты!

Прыпеў : Вох, вох, далібог! Будзень, альбо свята –
Налівай ты мне хутчэй кубачак гарбаты!
Каб каханнем, дабрынёй поўнілася хата,
Піце ранiцай і ўдзень кубачак гарбаты!

У кантору завітаў пакупнік багаты.
Пачастуем і яго кубачкам гарбаты.
Нам за бульбу той купец сплоцiць аж занадта,
Калі вып`е сёння ў нас кубачак гарбаты.

Прыпеў

– У суседа пуза – во! Аж не лезе ў хату.
– Зараз кіну есці шпiк, буду піць гарбату.
– Хутка будзе наш сусед нават худаваты:
Пасля вэнджаных каўбас – кубачак гарбаты.

Прыпеў

У шынку шырокі стол трошкі касаваты.
Нас пытаецца шынкар – піва ці гарбаты?
Мне здаецца, той шынкар трохі дуркаваты.
З куфлям піва добра йдзе кубачак гарбаты.

Прыпеў

– Вы заходзьце, сябрукі, да мяне у хату.
Пачастую сёння вас кубачкам гарбаты.
– Дык чаму ж i не зайсьці, калі сярод хаты
Да мачанак – калдуноў – кубачак гарбаты?!

Прыпеў

На стале закускi шмат – скваркі ды салаты.
Жонка просіць у мяне : – Ці варыць гарбату?
– Ды нясі ты ўжо хутчэй самавар пузаты,
Стаў ля слоіка з віном кубачак гарбаты!

Прыпеў

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кубачак гарбаты - Сяргей Суконнаў