Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кропка незвароту

В деревню…
К тётке…
В глушь…
В Саратов…
Як што, магу назваць
Сто месцаў,
Дзе магу схавацца…
Ад безвыходнасьці,
Навязанай мне лёсам,
Які не вельмі
І залежыць ад мяне,
Бо босая, амаль галодная
На мозг,
Гляджу як бэсцяць…
Перспектыву росту…
Краіны, цягне што
У багну нас…
За сабой…
І далей – горш,
І кропка незвароту
Ўсё набліжаецца…
Лавінай снежнай з гор…
Не застаецца часу мне,
Каб зноў з маімі перспектывамі
Спаткацца.
Таму шкадую я гады…
Пад гнётам…
Замест палётаў…
Мар узнёслых…
Гатова ладзіць беларускі я Майдан…
Ужо даўно гатовая…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кропка незвароту - Святлана Софіна