Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А мне й дагэтуль кожнаю зімой

А мне й дагэтуль кожнаю зімой
Чуваць ахрыплы голас крыгалому.
Бо ён не хоча даручыць нікому
Вясціну, што настрой сагрэе мой.
Трашчыць сарока п’янаю кумой.
Праталінам таіць няўзмогу стому.
Сцяжынка сохне з гора, збегшы з дому,
Бяжыць і дзівіцца сабе самой.

Як хмары, крыгі крышацца сцюдзёна.
Як буталь, б’ецца крумкачовы крум.
У пеўня чуб, нібыта ў маладзёна.
Хутчэй разводдзю хочацца разліцца.
Плячмі здранцвелымі варушыць рум.
Рака зіму трывае, як капліца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А мне й дагэтуль кожнаю зімой - Рыгор Барадулін