Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЧАСЫ

ЧАСЫ

Часы бягуць адважна на сцяне,
Я ў задуменні – ў крэсле – ў адзіноце,
Не хочуць стрэлкі запытацца у мяне,
Чаму гляджу на іх у радаснай самоце.
Хвілінаў бег – цік-так, цік-так,
Ім хоць бы што, так майстра ім адмерыў,
На кожны цік іх, адкажу ім “Так!
Не зачыню ніколі за сабой зямныя дзверы.”
У радасць кожны цік, прыемна так,
З душой пагутарыць пад вечар на змярканні…
Нябеснае стварыўшы не хацеў мастак,
Адчуць, што быў занадта раньнім.


Верш ЧАСЫ - Пётра Мурзёнак