Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш CAMINO*

CAMINO*

Мы ад пачатку дзеці-пілігрымы
Ў адной ускалыханыя карзіне.
Не важна ці з Пастаў** ідзеш, ці з Рыма,
Як мэта ёсць дайсці да del Camіno.

Хоць стопчуцца дарогай ногі
І скінеш воляй зношаны абутак,
Магчыма не зусім ідзеш да Бога,
А хочацца з душы развеяць смутак.

Шукаеш шлях пазбавіцца трывогі,
Няўдач, няўтульнасці часовых зімаў,
Хоць застаецца да Camіno поў-дарогі –
У думках-снах вядзе шлях да радзімы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш CAMINO* - Пётра Мурзёнак