Верш Мір і вайна
І колькі чалавек не сумаваў,
Назаўтра ўсё адно будзе не кепска.
Хоць душу д’яблу ён прадаў,
Да цеплыні, дабра цягнецца сцежка.
І колькі б ён таго хацеў,
Каб злодзеям быць несусветным,
Пяшчотай аддае ад яго стрэл,
Бо робіць ён, хоць для каго, дабро вось гэтым.
Змагаюцца са злом усе на свеце
І кажуць, што яны, як воіны дабра,
Але ж сабе падобных хочуць сцерці,
Не заўважаюць што яны і самі дзеці зла.
Калі не так, чаму на свеце плачуць
Малечы, што страцілі сваіх бацькоў?
Тады вайна па гэтаму і значыць
Найгоршае на свеце зло.
І ці няма душы той чалавечай?
Ніяк не можна зразумець?
Чаму не легчы каля печы,
Свае бакі ад холаду пагрэць?
Але ж усе лезуць, сунуцца кудысьці!
Усё прыгод і драйву ім патрэбна.
Вы памятайце як жылося нам калісьці,
Калі ў нас было даволі срэбра.
А што вось зараз стала з намі?
Не ведаю, чаму так зноў.
Дрыжыць зямля бацькоў пад нашымі нагамі,
Трасецца той зямлі пакроў.
Ганяюць танкі ўправа, улева
І іх ужо не супыніць,
І не шкада ўжо ім дрэва,
Альбы каго хочуць забіць.
Вар’яты ўладу захапілі,
Ваююць страшна між сабой,
Народ сваёй зямлі забылі,
Жыве які адной душой.
І страшна стала мне за заўтра,
Не ведаю, што будзе там,
Спаганіліся ўсе святыя клятвы,
І што рабіць не ведаю і сам?
Хоць ты ідзі і разам там змагайся,
Хоць у хаце невылазна ты сідзі,
Схадзі, мага, да прыстані пакайся,
Але ж ў сям’ю сваю прыдзі!
Не адрывай ад сэрца тое,
Што роднае з маленства бацька даў,
Бо гэтае сваё, а не чужое!
Пасля каб Бог не пакараў.
Хачу было каб так,
Каб людзі сябравалі і кахалі,
Але ж мне кажуць: “Ты дзівак!
Былое, плыні гэтае твае вось хвалі.
Цяпер у модзе вось вайна:
Каб паказаць сябе вельмі вялікім”
А я кажу, што ўсё дарма,
Не робіце патрэбныя вы вынікі.
Трэба кахаць! Нічога болей!
Каханне гэта выратуе мір.
І будуць сустракаць вас з хлебам, соллю,
І будзе на ўвесь свет вялікі пір!