Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СУСТРЭЧА Ў ВЕРАСНІ

…табе, разумею, не верыцца,
Што верасень вершамі вернецца…
Аднойчы,
Ў цішы не пачутая,
На беразе левым
Спатканая,
Ты – стала маёй пакутаю,
На правым,
Людзьмі спаптаным.

Як звер, у дабро паверыўшы,
Па ветру іду радзімым.
І знаю, што быў не першым
(Ні першым – ні самым лепшым!),
Ды веру: застаўся – адзіным!..

Світанак наш човен вынесе
Да кладак – цярпення высяў,
Нас выкупае – у верасе
Доўгачаканага верасня,
Што іншым, мабыць, не сніўся…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш СУСТРЭЧА Ў ВЕРАСНІ - Міхась Курыла
«