Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ШТО ПАТРЭБНА ПАЭТУ

Хадзі пасядзі з паэтам
Хвіліну, а можа, дваццаць.
Калі на зыходзе лета,
Манашкай нашто здавацца?
Мікола Шабовіч.

А лета — ой-ёй! — праляцела, —
Зусім не было нічога:
Хаваеш сваё ты цела,
Глядзіш на мяне ты строга.

А я жа паэт, мне — трэба,
Мне хопіць і паўхвіліны…
Змагу я пражыць без хлеба,
Але ж не змагу без дзяўчыны!


Верш ШТО ПАТРЭБНА ПАЭТУ - Мікола Яцкоў