Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Салодка и шчымлива

Салодка і шчымліва, бянтэжыць неяк зранку
глухое рэха хваляў заўчорашняй зары,
туман крадзецца моўчкі – як мімалётны насмарк,
і зоркі задрыжэлі – нябёсаў камары.

І клоніцца ў апошні сон мімалётна-змрочны
каштанаў золкіх лісце ціхутка пад вакном,
і цісне штосьці вусны – напаўзабытым словам,
што падыходзіць парай, бялюткім малаком.

І малако чамусьці цячэ заўжды па вусах,
так раздражняе, цвеліць, цячэ сабе ўніз.
Яго гучанне – ўдала забітая спакуса,
Маё маўчанне – гэта адвечны кампраміс,

А раніца ўзляцела – вось так, як і належыць,
Ўжо сонца зазірае к нам ў коміны згары,
У вокнах смог віецца – як насмарк невылечны,
Заснулі раптам словы, заснулі камары.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Салодка и шчымлива - Максім Фядорчанка