Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі ласка ў аснове прычыны

А чаго ён дзівока рагоча,
зпазаранку ваколле збудзіў?
можа нешта цудоўнае хоча
калі сцежкай падлесся блудзіў?

Скажам выграў машыну, ці брычку
ў латарэі апошняй нядзелі
альбо шчасце паслала затычку
каб саседзі ў начы не гудзелі…

Да бутэлькі яго не цягнула,
нават вельмі цудоўная сіла
ды звароба яшчэ не прагнула
калі вёску дварамі касіла

Закахаўся магчыма трывала
да чудоўна прыгожай дзяўчыны
не кажыце, што гэтага мала,
калі ласка ў аснове прычыны.

06.06.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі ласка ў аснове прычыны - Леанід Кручэнко