Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пчаляры

Пчаляры
Напісана пад уражаннем ад раённага злёту пчаляроў Лідчыны

Пчаляры закрываюць сезон:
п’юць шампанскае, тушаць дымар –
і бакалаў разносіцца звон.
За пчалярства бакал падымай!

Пчаляры адкрываюць свой злёт
у пагодны кастрычніцкі дзень.
Тут – чарэшні, трускалкі і мёд.
Дэгустацыя мёду ідзе.

Пчаляры раскрываюць сябе,
як даведнікі для пчаляра.
Іхні ззаду сезон – і цяпер
яго вынік падводзіць пара.

Пчаляры накрываюць на стол,
размаўляюць, ядуць за сталом,
грамаў п’юць за пчалярства па сто
і за мёд, што здабыты пчалой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пчаляры - Алесь Мацулевіч